Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ўчынак міліцыянта разглядаецца ў пракуратуры 17:13, 19/01/2006
Сьветлагорская міжраённая пракуратура (Гомельская вобласьць) разглядае зварот грамадзяніна Андрэя Музычэнкі аб учынку намесьніка начальніка РАЎС, маёра міліцыі Пятра Зыкуна. Музычэнка ў мінулым месяцы - 16 сьнежня - быў прывезены міліцыянтамі ў РАЎС з вуліцы, дзе ён разам з іншымі людзьмі стаяў з запаленай сьвечкай.
Прычыну прывозу ў міліцыю Андрэю не патлумачылі (грамадзкі парадак ён не парушаў), пратакол затрыманьня не склалі. У міліцыі яго сфатаграфавалі і ўзялі адбіткі пальцаў, правамернасьць чаго выклікае сумненьні. Кіраваў гэтымі дзеяньнямі намесьнік начальніка РАЎС, маёр міліцыі П. Зыкун.
Па словах 19-гадовага Андрэя Музычэнкі (які з’яўляецца сябрам Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны), 30 сьнежня ён прыйшоў у РАЎС, каб падаць заяву на імя начальніка. У заяве Андрэй прасіў праверыць правамернасьць дзеяньняў міліцыянтаў. У гэты час у прыёмнай знаходзіўся той жа П. Зыкун. Ён узяў у сакратара заяву “паглядзець”, а прачытаўшы яе, адразу змяў.
Паводле Закону аб зваротах грамадзян, заявы падлягаюць рэгістрацыі і абавязковаму разгляду. Таму пасьля гэтага А. Музычэнка даслаў зварот у пракуратуру, у якім прасіў перадаць новы тэкст яго заявы начальніку РАЎС і праверыць правамернасьць учынку П. Зыкуна. На цяперашні час пракуратура адказала, што заява накіравана начальніку РАЎС.