Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пракуратура абвінавачвае кіраўніка Ошмянского штаба Мілінкевіча 15:02, 19/01/2006
Пракуратура падала позву ў суд на кіраўніка Ашмянскага штабу падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча. Учора і сёння Пятра Явідовіча выклікалі ў раённую пракуратуру і папярэдзілі, што на яго заведзена справа артыкуле Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пракуратура закідае яму датэрміновую агітацыю, а таксама абвінавачвае яго ў закліку грамадзян да ўдзелу ў несанкцыянаваным сходзе.
- Учора прыязджаў міліцыянт з позвай у пракуратура, - кажа Пётр Явідовіч. -- Там мяне пратрымалі 45 хвілін, а сёння паўгадзіны. Я не заклікаў да ўдзелу ні ў якіх несанкцыянаваных сходаў. Мы збіраем подпісы, у тым ліку і ў людных месцах, што ніяк не парушае Выбарчае заканадаўства.