Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 1920 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч будзе абскарджваць папярэджаньне ЦВК у Вярхоўным судзе
10:39, 19/01/2006

Кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандар Мілінкевіч заявіў “Радыё Свабода”, што абскардзіць у Вярхоўным судзе Беларусі папярэджаньне Цэнтравыбаркаму, што далі ягонай ініцыятыўнай групе за распаўсюд друкаванай прадукцыі. “Я абсалютна не пагаджаюся, што гэта ёсьць парушэньнем закону. У нас кіраўнік дзяржавы парушае закон кожны дзень, і значна ў большай ступені. Але яму ніхто папярэджаньня ня вынесе… Мы ж усё робім паводле закону, таму што на тых самых каляндарыках нідзе не напісана “Галасуйце за Мілінкевіча”, на іх няма згадкі пра выбары ўвогуле. Проста ёсьць інфармацыя, што ёсьць такі лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Мілінкевіч”, -- заявіў лідар апазыцыі.

Спадар Мілінкевіча лічыць, што ўлады гэтым папярэджаньнем імкнуліся зьменшыць актыўнасьць ягонай каманды, каб тая асьцерагалася зьняцьця з выбарчай гонкі:

“Мы ня зьменшым нашай актыўнасьці, мы працуем перш за ўсё зь людзьмі, наша мэта — уплываць на сьвядомасьць людзей, на іх розум, несьці ім інфармацыю… Калі ўлады захочуць нас зьняць, то гэта будзе не прававое рашэньне, а рашэньне палітычнай мэтазгоднасьці”, -- упэўнены Мілінкевіч.

Тым часам кіраўнік ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў, які таксама ўчора атрымаў папярэджаньне ЦВК, зазначыў, што пакуль ня вырашана, ці будзе ён абскарджваць папярэджаньне ЦВК праз суд — ён мусіць яшчэ абмеркаваць гэта зь лідэрам КХП БНФ.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: