Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Больш за трыццаць дзён галадае чарнобыльскi лiквiдатар 11:06, 23/01/2006, Вольга Грынявiцкая, «Народная воля»
Васiль Сiлiверст дамагаецца прызнання прычыннай сувязi сваiх захворванняў i iнвалiднасцi з удзеламу лiквiдацыi наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС.
У 1988 годзе афiцэра запасу з Калiнкавiч Васiля Сiлiверста на паўгода прызвалi ў Чарнобыль. Беларусь змагалася з наступствамi самай жудаснай аварыi XX стагоддзя. Свой абавязак перад радзiмай Сiлiверст выканаў. А праз некалькi гадоў у маладога мужчыны пачалiся праблемы са здароўем.
Сёння Васiль Сiлiверст — iнвалiд II групы па агульных захворваннях. Даказаць прычынную сувязь свайго падарванага здароўя з працай у Чарнобылi ён не можа. I таму прыбягае да крайнiх мер. У мiнулым годзе Сiлiверст абвясцiў галадоўку. Яму паабяцалi паўторны разгляд ягонай справы на экспертным савеце, i ён спынiў галадоўку. Аднак станоўчага адказу лiквiдатар не атрымаў. Тады ён даслаў лiсты ў Мiнiстэрства аховы здароўя, вiцэ-прэм`еру Беларусi Уладзiмiру Сямашку, звяртаўся ў суд. Але эпiсталярны жанр у гэтай справе таксама не дапамог. У снежнi 2005 года Сiлiверст зноў распачаў галадоўку. Не сухую. Яна доўжыцца ўжо больш за трыццаць дзён i невядома, як адаб`ецца на здароўi лiквiдатара. Акрамя iншых хвароб Васiль Мiкалаевiч перанёс два iнфаркты.
У Мiнiстэрстве аховы здароўя i Мiнiстэрстве па надзвычайных сiтуацыях пра галадоўку Сiлiверста ведаюць.
— Гэты канфлiкт цягнецца даўно, — кажа начальнiк аддзела медыцынскай абароны Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Сяргей Гусеў. — Сiлiверст галадаў у мiнулым годзе. Яму тлумачылi, што гэта не метад вырашэння праблемы. Але...
Мы неаднаразова прапанавалi яму дадатковае абследаванне ў любой медыцынскай установе краiны — можа выявiцца iншы дыягназ, што дазволiць лiчыць яго iнвалiднасць залежнай ад працы ў Чарнобылi. Да гэтага часу такая сувязь Рэспублiканскiм мiжведамасным экспертным саветам, якi тройчы разглядаў яго медкарту, не была ўстаноўлена.
Трэцяга студзеня мы атрымалi лiст ад Сiлiверста i прынялi рашэнне зноў вынесцi яго на разгляд экспертнага савета, пасяджэнне якога адбудзецца ў студзенi. I яшчэ раз накiравалi яго медыцынскую карту ў Iнстытут кардыялогii.
Падобных спраў экспертны савет разглядае нямала. На жаль, прыходзiцца i адказваць лiквiдатарам.
Дарэчы, iльготы, якiмi карыстаюцца iнвалiды II групы па агульных захворваннях i iнвалiды-чарнобыльцы, розныя. Напрыклад, апошнiя маюць значна большую пенсiю. Акрамя таго, iнвалiды-чарнобыльцы бясплатна набываюць лекi i маюць права на атрыманне беспрацэнтнай пазыкi ў банку пры будаўнiцтве жылля. Працуючы iнвалiд-чарнобылец падчас знаходжання на санаторна-курортным лячэннi атрымлiвае бюлетэнь i фактычна мае два адпачынкi. Непаўналетнiя дзецi iнвалiда-чарнобыльца бясплатна аздараўляюцца...