Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гомелі невядомыя асобы без пашпартоў займаюцца зборам подпісаў за Лукашэнку 11:02, 23/01/2006
Як стала вядома Праваабарочаму цэнтру «Вясна», 20 студзеня ў Гомелі на заводзе пускавых рухавікоў імя Панамарэнкі зборам подпісаў за вылучэньне Лукашэнка займалася жанчына з пасьведчаньнем сябры ініцыятыўнай групы, выпісаным на імя “Сьвятланы Жарынай”, але без пашпарту. Гэта высьвелілася, калі адзін з патэнцыйных падпісантаў, вырашыў праверыць асобу зборшчыцы подпісаў. Пашпарт яна прадставіць не здолела, і адразу сыйшла ў суправаджэньні намесьніка дырэктара прадпрыемства.