Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску ад маразоў пацярпелі ўжо больш як 120 чалавек
10:42, 23/01/2006

Надвор’е ў Беларусі працягвае дасягаць тэмпэратурных рэкордаў. Паводле Рэспубліканскага гідрамэтэацэнтру, сёньня ўначы слупок тэрмомэтра апускаўся да мінус 26. Як даводзяць сыноптыкі, рэкордны мінімум быў зафіксаваны роўна 99 гадоў таму (у 1907), і тады ён складаў мінус 29,5 градусаў. Як паведамілі «Радыё Свабода» ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтру, за апошнія чатыры дні ад маразоў пацярпелі больш як 120 чалавек.

“У некаторых пацыентаў давядзецца выконваць ампутацыю канечнасьцяў. Мы ня робім ампутацыю імгненна. Мы спрабуем выратаваць”, -- паведамілі “Радыё Свабода” у Рэспубліканскім апёкавым цэнтру.

Медыкі таксама нагадалі: “Калі людзі памарозілі сабе скуру, рукі, ногі, то ў ніякім разе нельга грэць пад гарачай вадой, грэлкай і гэтак далей. Ані ў якім разе! Бо гэта прывядзе да таго, што мы будзем ампутаваць гэтыя паражоныя часткі цела”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: