Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дактары вымушаныя ампутаваць абмарожаныя ногі бяздомным
16:32, 23/01/2006

Чатыры разы на год падчас апэрацыі “Бомж” менская міліцыя рэгіструе 1-2 тысячы бяздомных людзей. Колькасьць незарэгістраваных невядомая нават прыблізна. Між тым у прымальніку-разьмеркавальніку ГУУС 160 месцаў для дарослых і ў адзінай гарадзкой начлежцы – 92. Як пераносяць жорсткія маразы тыя, каму няма куды падзецца? – задаецца пытаннем “Радыё Свабода”.

У лютыя маразы найцяжэй даводзіцца бяздомным.

“Алена Іванаўна я. Пакуль я сядзела ў месцах пазбаўленьня волі, мой сын прадаў кватэру. Тады быў указ: праз 6 месяцаў выпісвалі. Нават калі чалавек сеў на год, ён ужо пазбаўляўся кватэры. Я ня ведала, куды падзецца. Дождж ідзе, сьнег ідзе, потым усё гэта замерзла. На вакзале сядзела, дык ганяюць, падыдзе табе, дубіналам па плячах урэжа ці нагою штурхне. Куды ісьці? Пад’езды пазачыненыя, падвалы пазакрываныя кратамі, рукі адмярзаюць”, -- расказвае бяздомная кабета сярэдніх год.

У Менску ёсьць “Дом начнога побыту”, які ўтрымліваюць гарадзкія ўлады. Умовы ў начлежцы, паводле жыхароў, добрыя. Але тут толькі 92 месцы, цяпер усе яны занятыя. Проста так у начлежку ня прыйдзеш: толькі па накіраваньні міліцыі, якую шмат хто зь бяздомных пазьбягае. Начлежку вартуюць жалезныя дзьверы з кодавым замком і міліцыянт.

Абмарожаных і пераахалоджаных людзей шпіталізуюць ня толькі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтfр, але і ў рэанімацыі, аддзяленьні гнойнай хірургіі й апёкавыя аддзяленьні шпіталёў па ўсёй краіне. Таму немагчыма сказаць, колькі жыхароў Беларусі абмарозіліся за гэтыя дні. У Беларускім рэспубліканскім апёкавым цэнтры на базе 2-ой клінічнай бальніцы Менска – 50 месцаў. Толькі 19-20 студзеня ў цэнтар паступілі 36 чалавек з дыягназам “абмарожваньне”, зь іх 12 шпіталізаваныя. Дактары адмаўляюцца назваць агульную колькасьць абмарожаных і колькасьць ампутацыйных пацыентаў.

Пацыентка экстраннай хірургіі аднаго зь менскіх шпіталёў, кажа, што за тры дні яе побыту ў шпіталі ампутавалі ногі тром бяздомным людзям.

“Ёсьць”бабульчына” палата, там ляжаць бамжыхі-бабулькі. Як крычаць яны на гэтых сваім абмарожаных нагах! Дактары ратуюць, як могуць, каму кропельніцы, каму што, але пагана гэта выглядае. Шмат абсечаных, шмат!”, -- паведаміла жанчына.

Паводле дзяжурнай доктаркі Рэспубліканскага апёкавага цэнтру, бяздомныя людзі часта церпяць абмарожаньне па некалькі дзён, пакуль тканкі не пачнуць распадацца. Таму дактарам даводзіцца выкарыстоўваць ампутацыю.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: