Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску былі затрыманыя зьбіральнікі подпісаў за Зянона Пазьняка 12:44, 23/01/2006
22 студзеня у Менску міліцыянты затрымалі чатырох збіральнікаў подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Зянона Пазьняка. Кіраўніка ініцыятыўнай групы Сяргея Папкова, а таксама Тацяну Цяцёркіну, Ангеліну Масюту і Валерыя Забродзіна даставілі ў Кастрычніцкую раённую ўправу міліцыі.
У падземным пераходзе каля чыгуначнага вакзалу, а таксама ў пераходзе станцыі мэтро “Інстытут культуры” яны распаўсюджвалі інфармацыю пра народнае галасаваньне.
Сябра ініцыятыўнай групы Юрась Беленькі паведаміў “Радыё Свабода”, што ў Сяргея Папкова былі ўзятыя тлумачэньні, а на спадарыню Масюту міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол за распаўсюд інфармацыі без выходных дадзеных. Паводле спадара Беленькага, на зьбіральнікаў робіцца псыхалягічны ціск і затрыманьне было незаконным.