Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч: «Мы вернем у Беларусь свабоду і справядлівасць» 10:36, 23/01/2006
На сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычнага актыву ў Гародні Аляксандр Мілінкевіч распавёў сваё бачанне стратэгіі дзеянняў дэмакратычных сіл у выпадку нерэгістрацыі кандыдата ад дэмакратычных сілаў Цэнтравыбаркамам. “Не будзем гадаць на кававай гушчы. Бо ўладам адначасова выгадна як нас не зарэгістраваць, так і зарэгістраваць. Таму зараз там ідзе “барацьба ідэй”. Нас гэта не хвалюе, бо калі нас не зарэгіструюць, мы будзем усё роўна працаваць на тое, каб вярнуць у Беларусь свабоду, праўду, справядлівасць. Мы давядзем кампанію да 19 сакавіка ў кожным разе, не зважаючы на захады ўладаў. Наша мэтавая група – не Лідзія Ярмошына, а простыя людзі Беларусі”, – заявіў Аляксандр Мілінкевіч.