Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска не завяраюць падпісныя лісты Мілінкевіча 16:09, 24/01/2006
У Адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска з 12.00 па цяперашні час ніхто са службовых асоб не завярае падпісныя лісты сябраў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча. На 15.00 утварылася велізарная чарга. Людзі абураюцца, але ніякіх мер чыноўнікі не прымаюць.
Як лічыць Аляксандр Бухвостаў, кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, “гэта сведчыць пра спробу перашкодзіць завярэнню подпісаў у падтрымку адзінага прэтэндэнта ад дэмакратычных сіл і такім чынам па фармальнай прыкмеце сарваць яго рэгістрацыю”.
Зараз Штаб падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча прымае ўсе меры, каб дамагчыся выканання сваіх абавязкаў супрацоўнікамі Адміністрацыі Фрунзенскага раёна.