Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ініцыятыўная група Валерыя Фралова працягвае збор подпісаў 10:58, 24/01/2006
За вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Валерыя Фралова сабрана 106 тысяч подпісаў. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы Ігар Азарка. Ён таксама абверг інфармацыю, якая зьявілася ў некаторых мэдыях, што спадар Фралоў зьбіраецца здымаць сваю кандыдатуру. Ініцыятыўная група працягвае збор подпісаў.
Разам з тым, спадар Азарка пацьвердзіў, што генэрал Фралоў рыхтуе заяву адносна прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Плянуецца, што гэтая заява зьявіцца сёньня ў Інтэрнэце. Сам Валеры Фралоў цяпер знаходзіцца ў Расеі.