Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 2425 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польскі маршалак не пажадаў сусрэцца з беларускім амбасадарам
17:59, 24/01/2006

Сёньня ў Польшчы адбыўся беспрэцэдэнтны выпадак. Маршалак Вялікапольскага ваяводзтва са сталіцай у Познані адмовіўся ад заплянаванай раней сустрэчы з паслом Беларусі ў Польшчы, а замест гэтага сустрэўся зь беларускімі актывістамі, якія мелі намер наладзіць пікет пратэсту каля месца сустрэчы маршалка і пасла, паведамляе “Радыё Свабода”.

Маршалак Вялікапольскага ваяводзтва Марэк Возьняк меў намер сустрэцца з паслом Беларусі ў Польшчы Паўлам Латушкам ў аўторак а 12.30 у будынку маршалкоўскай управы. Паводле намесьніцы дырэктара палітычнага кабінэту маршалка Крыстыны Чайкі, ініцыятарам сустрэчы быў беларускі бок. Сёньня ў Познані пачаўся буйны будаўнічы кірмаш "Будма", у якім бяруць удзел і беларускія фірмы, зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з польскімі партнэрамі. Гэтаму, паводле спадарыні Чайкі, і павінна была быць рысьвечаная сустрэча.

"Спатканьне ні ў якім разе ня мела б палітычнага характару. Але калі мы даведаліся, што супраць гэтай сустрэчы плянуецца правесьці пікет, спадар маршалак вырашыў адмовіцца ад спатканьня з паслом. Ён заявіў, што не хацеў, каб тыя людзі, якія ладзілі акцыю пратэсту, мелі праблемы з паліцыяй. Калі пачаліся пытаньні, чаму было прынятае такое рашэньне, дык спадар маршалак вырашыў прыняць гасьцей", -- паведаміла Крыстына Чайка “Радыё Свабода”.

Адным зь сёньняшніх гасьцей маршалка Марка Возьняка быў Віталь Воранаў зь Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру ў Познані – паводле ягоных словаў, праблемы з паліцыяй гэта толькі афіцыйнае, дыпляматычнае тлумачэньне. Гэтая арганізацыя, а таксама некалькі іншых, калі даведаліся пра сустрэчу маршалка зь беларускім паслом, вырашылі правесьці акцыю пратэсту. Паводле спадара Воранава, тое, што маршалак адмовіўся ад сустрэчы з паслом, але прыняў беларускіх актывістаў, вельмі сымбалічна.

"Нечакана нас запрасіў спадар маршалак. Ён адмовіўся ад сустрэчы з амбасадарам, але прыняў прадстаўнікоў Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру. Пытаўся пра тое, чым мы займаемся, як можа дапамагчы ў будучым. Маршалак сказаў, што ён асабіста быў на Майдане ў Кіеве і жадае беларусам, каб у нас адбылося тое ж самае. Тое, што спадар Возьняк прыняў замест пасла прадстаўнікоў беларускай арганізацыі, якая стаіць у выразнай апазыцыі да цяперашніх уладаў, гэта вельмі сымбалічна і важна для нас", -- заявіў Віталь Воранаў.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: