Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крымінальная справа на Зьміцера Касьпяровіча будзе перададзеная ў суд 13:45, 24/01/2006
Збор матэрыялаў па крымінальнай справе на актывіста "Маладога Фронту" Зьміцера Касьпяровіча завершаны. Пра гэта паведаміў сьледчы Юры Камянецкі. Чакаецца, што бліжэйшым часам усе матэрыялы для далейшага разьбіральніцтва будуць перададзеныя ў Маскоўскі суд.
"Сьледчы сказаў мне, што завершыў збор усіх матэрыялаў па справе Зьміцера і зьбіраецца перадаваць іх у Маскоўскі суд. Таксама ён паведаміў, што ня ведае калі Зьміцер можа быць вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе," – паведаміла маці Зьміцера, Тацьцяна Касьпяровіч.
Нагадаем, што Зьмітра Касьпяровіча затрымалі ўначы з 17 на 18 студзеня разам з двума сябрамі – Зьмітром Гаўрусікам і Паўлам Батуевым. Хлопцы трое сутак правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня паводле крымінальнай справы за “зьнявагу і зьдзек з дзяржаўных сымбаляў.” Паводле міліцыянтаў, «маладафронтаўцы» на будынку Менгарвыканкаму намагаліся зьмяніць дзяржаўны сьцяг на бел-чырвона-белы.
Зьмітра Касьпяровіча падазраюць у хуліганстве. Пракурор Маскоўскага раёна Віктар Жынгель абраў для маладафронтаўца мерай стрыманьня арышт.