Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пракуратуру просяць вызваліць сына Веранікі Чаркасавай 10:20, 25/01/2006
Айчым забітай журналісткі Веранікі Чаркасавай Уладзімер Мялешка паведаміў “Радыё Свабода”, што ён, а таксама школа і адвакат Антона Філімонава зьвярнуліся да пракурора Менска з хадайніцтвамі выпусьціць непаўнагадовага хлопца на падпіску пра нявыезд.
Антона Філімонава месяц таму арыштавалі за выраб на кампутары фальшывых грашовых купюраў. Хлопец сказаў, што ён паспрачаўся з сябрамі, чый кампутар лепшы, і вырабіў копіі грашовых знакаў.
Спадар Мялешка зазначае, што сьледчыя стала ціснуць на іх унука з мэтай схіліць яго да прызнаньня ў забойстве маці Веранікі Чаркасавай ў кастрычніку 2004 году. Ён кажа, што ўскосна гэта прызнала сьледчая Вольга Бяльковіч, якая паведаміла сям’і Антона, што накіравала ў сьледчы ізалятар забарону на наведваньне Філімонава асобамі, якія не займаюцца справай аб вырабе фальшывых грошай.
“Мы не верым ніякім паперам ужо. І сапраўды як можа сьледчы, якая раней дазваляла парушальнікам прэсінгаваць хлопца, цяпер забараніць ім рабіць гэта. Пакуль хлопец у ізалятары, яны будуць дамагацца свайго”, -- паведаміў Мялешка “Радыё Свабода”.