Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч: «Яшчэ ніколі апазыцыя ня была так задзіночаная»
17:28, 25/01/2006

Польская «Gazeta Wyborcza» зьмясьціла артыкул пад назовам «Няхай Эўропа не забудзецца пра Беларусь». Гэта размова з кандыдатам у прэзыдэнты ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам.

Да выбараў засталося мала часу, таму кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі стараецца кожны дзень наведаць прынаймсі дзьве мясцовасьці, каб сустрэцца з выбаршчыкамі. На вуліцы холадна, але людзі й так чакаюць. З насельніцтвам ён сустракаецца пад будынкамі фабрык, пад універсытэтамі. Каб арганізаваць сустрэчу ў будынку патрэбны дазвол мясцовай адміністрацыі. Але бюракраты пераважна адказваюць, што гэта будзе перашкаджаць працы або працэсу адукацыі.

На пытаньне, адкуль кандыдат ад апазыцыі бярэ грошы на сваю кампанію, Мілінкевіч адказвае: «Я магу карыстацца грашамі, якія прызначыла дзяржава. Гэта праграма «Роўны шанец для кожнага кандыдата”. Але гэтых грошай ня хопіць нават, каб надрукаваць здымкі кандыдата. Таксама нельга збіраць грошы ад выбаршчыкаў, нельга разлічваць на падтрымку з боку бізнэсмэнаў».

Колькасьць сродкаў масавай інфармацыі, на дапамогу якіх можа спадзявацца апазыцыйны кандыдат, таксама вельмі абмежаваная. У Беларусі толькі тры газэты, якія адважацца напісаць штосьці пазытыўнае пра Мілінкевіча: «Белгазэта», «Беларускі рынак» ды «Камсамольская праўда». Сярод іх кандыдат у прэзыдэнты не назваў выданьня «Народная Воля», бо яе не прадаюць ў кіёсках, на яе нельга падпісацца, яе друкуюць у Смаленску й раздаюць на вуліцах. Сярод электронных СМІ – толькі інтэрнэт, доступ да якога маюць 25 % грамадзян. «Засталося нам толькі адно – хадзіць ад дому да дому», – гаворыць штодзёнцы «Gazeta Wyborcza» А. Мілінкевіч.

Але, нягледзячы на такія ўмовы перадвыбарчай кампаніі, змаганьне мае сэнс. Мэтай апазыцыі не зьяўляецца перамога ў выбараx. «Пакуль у Беларусі існуе рэжым, сапраўды няма ніякіх выбараў. Пасьля выбараў ніхто нават ня будзе лічыць галасоў,» – мяркуе Мілінкевіч. – «Яшчэ ніколі апазыцыя ня была так задзіночаная, як сёньня. Таму нельга казаць, што абараняць свае правы выйдзе невялікая частка беларусаў».

На пытаньне, як павінна выглядаць радыё для Беларусі, праца якога, магчыма, пачнецца напрыканцы студзеня ў Польшчы, прадстаўнік беларускай апазыцыі ўпэўнена гаворыць: «Там павінны працаваць людзі, якія добра ведаюць мэтады беларускай прапаганды. Бо, насамрэч, у нас людзі ня ведаюць, як жывецца ў Летуве ці ў Польшчы».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: