Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новы дырэктар Інстытута літаратуры выступае за ўзмацненьне ідэалогіі 09:58, 25/01/2006
17 студзеня калектыў Інстытуту літаратуры НАН Рэспублікі Беларусь пазнаёмілі з новым дырэктарам: 68-гадовага Ўладзімера Гніламёдава, былога апаратчыка ЦК КПБ, замяніў кандыдат навук, прарэктар Акадэміі мастацтваў 38-гадовы Валеры Максімовіч.
Камэртонам падчас "інаўгурацыі" новага кіраўніка сталі для супрацоўнікаў Інстытуту літаратуры словы акадэміка Пятра Нікіценкі (куратара сэкцыі грамадзкіх навук у Акадэміі): "літаратары і іншыя ідэалягічныя работнікі". Пры знаёмстве з калектывам новы дырэктар зазначыў, што інстытут — дзяржаўная ўстанова, таму ў пэўным сэнсе мае быць ідэалягічнай структурай.
Папярэднім месцам працы Максімовіча была Акадэмія мастацтваў, дзе ў якасьці прарэктара ён курыраваў выхаваньне й ідэалёгію. Яшчэ раней — працаваў на філялягічным факультэце БДУ. Але, як згадваюць былыя супрацоўнікі па філфаку, Максімовіча адтуль выжылі. Адным зь ягоных "пэрлаў" быў ліст у Адміністрацыю прэзыдэнта на імя Праляскоўскага: Максімовіч вінаваціў катэдру беларускай літаратуры ХХ ст., што тая працягвае ў навучальную праграму "нацыяналістаў" ды "калябарантаў". Навучальны курс быў скасаваны, а аўтар адправіўся на павышэньне, пiша "Наша ніва".