Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У зьбіральніка подпісаў за Мілінкевіча забралі падпісныя лісты 15:58, 25/01/2006
Інцыдэнт адбыўся ў памяшканьні Фрунзенскага райвыканкаму пад час завярэньня подпісаў у кіраўніка раённай адміністрацыі Анатоля Кунцэвіча сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча Зьмітром Чародкам. Спадар Кунцэвіч заўважыў, што на падпісных аркушах няма прозьвішча сябра ініцыятыўнай групы, канфіскаваў іх і перадаў у раённую выбарчую камісію.
Спадар Чародка запатрабаваў дапусьціць яго ў камісію на складаньне пратаколу, каб ён мог даць тлумачэньні, аднак у пакой яго гвалтам не пусьцілі, парваўшы пры гэтым куртку, паведаміў “Радыё Свабода” сам спадар Чародка.
Штаб кандыдата ад апазыцыі паскардзіліся ў ЦВК, мяркуючы, што старшыня райвыканкама перавысіў свае паўнамоцтвы, паколькі ён можа толькі завяраць подпісы, а не правяраць іх.
Намесьнік старшыні выканкама па ідэалёгіі сябра раённай выбарчай камісіі Георгій Козел ад камэнтару інцыдэнту адмовіўся.