Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэзідэнт Польшчы пажадаў перамогі Аляксандру Мілінкевічу 14:34, 25/01/2006
Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім. Падчас сустрэчы, якая праходзіла ў Прэзідэнцкім палацы і працягвалася 30 хвілінаў, польскі прэзідэнт выказаў надзею на перамогу Аляксандра Мілінкевіча і поўную падтрымку аб’яднаным дэмакратычным сілам Беларусі.
Лех Качыньскі адзначыў мужнасць кандыдата ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў і запэўніў, што Польшча будзе садзейнічаць працэсу дэмакратызацыі Беларусі.
Разам з Аляксандрам Мілінкевічам удзел у сустрэчы бралі Тадэвуш Гавін, дарадца па справах стасункаў з Польшчай, і Вінцук Вячорка, намеснік кіраўніка Штабу па міжнародным справам.
Зараз у Сейме праходзіць прэсавая канферэнцыя Аляксандра Мілінкевіча. Пасля яе лідар дэмакратычных сілаў Беларусі дасьць інтэрв’ю вядучым польскім тэлеканалам і радыё.