Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сяргея Папкова міліцыя затрымала чацьверты раз 17:39, 25/01/2006
Кіраўніка ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Сяргея Папкова і сябра гэтай групы Ўладзімера Талкачова міліцыя сёньня затрымала ў падземным пераходзе на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, калі яны зьбіралі подпісы за свайго кандыдата і раздавалі інфармацыйныя ўлёткі наконт працэдуры “народнага галасаваньня”, паведамляе «Радыё Свабода». Гэта ўжо чацьвертае затрыманьне Папкова за апошнія чатыры дні.