Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Эканамісты прэзэнтавалі праект праграмы Мілінкевіча ў Брусэлі
12:14, 25/01/2006

24 студзеня прадстаўнікі Нацыянальнага камітэту аб`яднаных дэмакратычных сілаў і экспэртнай супольнасьці Беларусі Яраслаў Раманчук і Леанід Заіка прадставілі ў Брусэлі праграму сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, падчас сустрэчаў з прадстаўнікамі Эўрапарлямэнту, Эўрапейскай камісіі й дыпляматычных службаў Раманчук і Заіка распавялі пра праект плятформы “Стань гаспадаром ў сваёй краіне”.

Як патлумачыў падчас онлайн-канфэрэнцыі на "Свабодзе" Аляксандар Мілінкевіч – "гэта праект плятформы аб’яднаных дэмакратычных сілаў, вынесены на ўсеагульнае абмеркаваньне Нацыянальным камітэтам. З улікам заўвагаў, дапаўненьняў і прапановаў да прапанаванага праекту, будзе завершана і мая праграма" – заявіў Аляксандар Мілінкевіч.

Падчас сустрэчаў у Брусэлі размова ішла ня толькі пра праграмныя палажэньні апазыцыі. Яраслаў Раманчук падкрэсьліў, што пасьля таго, як афіцыйны Менск запрасіў на выбары назіральнікаў ад АБСЭ, Эўразьвяз павінен асьцерагацца прызнаньня легітымнасьці Лукашэнкі ў выпадку фальсыфікацый. Намесьнік старшыні АГП заклікаў аб’яднаную Эўропу глядзець на сытуацыю па-за межамі выбарчых працэдураў.

"Я рэкамэндаваў бы і я прасіў бы краіны Эўразьвязу накіраваць як мага больш людзей – нават бяз статусу назіральнікаў, паколькі размова ідзе не пра назіраньне, а пра падтрымку народу, які бы дзейнічаў пасьля выбараў. Людзі з краінаў Эўразьвязу маглі б прыехаць за дзень-два да выбараў і застацца на наступныя два дні пасьля выбараў, паколькі асноўныя падзеі могуць разгарнуцца 20 сакавіка. Гэта можа быць сутыкненьнем сілаў, і гэта будзе рэальнай сутнасьцю гэтай палітычнай кампаніі", -- распавёў Раманчук “Радыё Свабода”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: