Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэпутаты польскага парламенту авацыямі віталі выступ Аляксандра Мілінкевіча 13:09, 25/01/2006
Авацыямі вітаны 20-хвілінны выступ кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча на паседжанні польскага парламента. У зале Сейма дэпутаты расцягнулі бел-чырвона-белы сцяг у знак падтрымкі кандыдата ад дэмакратычных сіл на пасаду прэзідэнта Беларусі. Аляксандр Мілінкевіч стаў першым грамадзянінам Беларусі, які выступаў з высокай трыбуны парламента суседняй дзяржавы.
Спікер Сейму Марэк Юрэк адзначыў важнасць візіту Аляксандра Мілінкевіча для Польшчы і пажадаў яму моцы і перамогі:
- Гэты візіт узмоцніць адносіны паміж Польшчай і Беларуссю. Аляксандр Мілінкевіч вядзе сёння цяжкую, але важную кампанію, якая з аднаго боку моцна абмяжоўваецца ўладамі, а з другога боку дае людзям надзею на дэмакратычныя змены.