Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У ЗША плянуюць брыфінг па сытуацыі ў Беларусі 15:48, 26/01/2006
Старшыня Гэльсінскай Камісіі Кангрэсу ЗША, сэнатар Сэм Браўнбэк паведаміў, што ў сераду, 1-га лютага, у Вашынгтоне адбудзецца брыфінг, прысьвечаны актуальнай палітычнай сытуацыі ў Беларусі з пункту гледжаньня транс-атлянтычных дачыненьняў.
У брыфінгу возьмуць удзел дэпутаты Эўрапарлямэнту, сябры камісіі па сувязям з Беларусьсю Алдыс Кушкіс з Латвіі і Барбара Кудрыцка з Польшчы.