Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Апазыцыйныя кандыдаты патрабуюць доступу да тэлебачаньня 10:55, 26/01/2006
Ініцыятыўныя групы апазыцыйных прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах патрабуюць роўнага доступу да тэлебачаньня. Пасьля ўчарашняга выступу ў праграме “Панарама” Беларускага тэлебачаньня кіраўніка ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі Віктара Шэймана, кіраўнікі іншых ініцыятыўных груп напісалі ў на БТ і ў ЦВК пра сваё жаданьне выказацца на канале дзяржаўнага тэлебачаньня з камэнтаром хады выбарчай кампаніі, прычым зь іншымі, чым у Шэймана, ацэнкамі, паведамляе «Радыё Свабода”.
Віктар Шэйман казаў, што больш за паўтара мільёна беларусаў без усякага адміністратыўнага ціску падпісаліся за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на прэзыдэнта.
Кіраўнік штабу кандыдата аб’яднанай апазыцыі Сяргей Калякін накіраваў звароты ў ЦВК і на тэлебачаньне. Прычым ён хоча паспрачацца зь Віктарам Шэйманам:
“Што да ягонага выказваньня пра тое, што яны сумленна і справядліва сабралі подпісы, то думаю, што большасьць беларускіх грамадзян, якія паставілі подпісы, маглі б ім расказаць, як ім заломавалі рукі пад пагрозай і звальненьня, і іншых рэпрэсіяў прымушалі падпісвацца”, -- паведаміў Калякін “Радыё Свабода”.
На гэты конт ініцыятыўная група Мілінкевіча накіроўвала ў ЦВК і пракуратуру шмат скаргаў, паведаміў спадар Калякін.