Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ярмошына: «Злоўжыванне выкарыстаннем Інтэрнэта - гэта праблема...» 17:22, 26/01/2006
Пакуль тыя ўдзельнікі выбарчай кампаніі, якія "карыстаюцца Інтэрнэтам у якасці сродку агітацыі, знаходзяцца па-за пакараннем", але "з часам і тут сітуацыя зменіцца", - заявіла старшыня беларускага Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына ў інтэрв`ю газеце "Звязда" 26 студзеня.
Як паведамляе прэс-служба БАЖ, старшыня ЦВК папярэдзіла таксама, што шырокае распаўсюджанне самвыдату можа мець для прэтэндэнтаў "наступствы".
"Злоўжыванне выкарыстаннем Iнтэрнэта - гэта праблема, якая ў большай ступенi характэрна не Беларусi, а iншым дзяржавам, дзе ён больш распаўсюджаны. У такiх краiнах ужо напрацоўваюцца тэхналогii, якiя дазволяць пераадолець цалкам бескантрольную агiтацыю, якая здзяйсняецца праз Iнтэрнэт. Думаю, мы будзем выкарыстоўваць у гэтым плане сусветны вопыт. Калi не падчас гэтай выбарчай кампанii, то падчас наступнай", - запэўніла Л. Ярмошына.
На пытанне журналіста, ці можа шырокае распаўсюджанне самвыдату можа мець для прэтэндэнтаў наступствы (гаворка вялася пра А. Мілінкевіча), старшыня ЦВК адказала станоўча. "Нiчога выдаваць самастойна ён не мае права, - заявіла Л. Ярмошына. - Аднак выносiць пакаранне мы можам толькi ў тым выпадку, калi ўстановiм, што нелегальную прадукцыю распаўсюджвала менавiта яго iнiцыятыўная група. Калi падобныя факты будуць паўтарацца i далей да пачатку агiтацыi, пры наяўнасцi адпаведных доказаў мы больш грунтоўна будзем падыходзiць да пытання рэгiстрацыi або нерэгiстрацыi А. Мiлiнкевiча".
Старшыня ЦВК паведаміла, што кандыдатам будзе выдаткавана з бюджэту сума ў памеры 2300 базавых велiчынь (прыкладна 30 тысяч долараў ЗША) на выраб рэкламнай прадукцыi. "Акрамя таго, кожны кандыдат атрымае магчымасць надрукаваць сваю праграму ў газеце, выступiць па тэлебачанні i радыё, аб кожным кандыдаце будзе паведамляцца ў iнфармацыйных паведамленнях Цэнтрвыбаркама, што размесцяцца ва ўсiх цэнтральных месцах. Зразумела, аб`ектыўна, напэўна, i гэтага не надта шмат. Але я не думаю, што ў краiнах Захаду кандыдаты маюць па гадзiне бясплатнага эфiрнага часу".