Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пад выглядам прыхільнікаў Лукашэнкі па кватэрах ходзяць махляры
12:58, 26/01/2006

Пенсіянер А. Савасцеенка жыве ў Сьветлагорску (Гомельская вобласьць) у адным з дамоў, дзе пражываюць у асноўным людзі сталога ўзросту. 25 студзеня ён распавёў, як да яго ў кватэру пазваніла незнаёмая жанчына і спытала: “Вы за Лукашэнку?”

На пытаньне пенсіянера - “А што?” - жанчына адказала: маўляў, збіраюцца заявы ад людзей, якія за Лукашэнку, напішыце і Вы.

“Я вырашыў: можа, гэта для таго, каб пенсію дабавілі, ці яшчэ што, і думаю – ну, напішу – расказал пенсіянер Сьветлагорскай раённай арганізацыі Партыі БНФ. - Жанчына гэтая заходзіць да мяне ў кватэру, гляджу – а за ёй два здаровых мужыка ідуць. Адзін з іх кажа: “Я - юрыст, а гэта – мой памочнік.” Напісаў я пад іх дыктоўку заяву, што я за Лукашэнку, а яны затым мне яшчэ нейкі пусты бланк падсоўваюць і гавораць: “І тут знізу падпішыце.” Я пытаю: “А тут навошта?” Яны кажуць: “А калі Вы заяву напісалі з памылкамі, то мы акуратна перапішам на гэты бланк з Вашым подпісам.” Я падпісаў, каб яны хутчэй сыйшлі, а сам думаю – гэта могуць быць махляры нейкія. У мяне адзіная каштоўнасьць – кватэра, хоць і непрыватызаваная. На наступны дзень я расказаў гэтую гісторыю ў ЖЭСе, але там мяне супакоілі: калі кватэра непрыватызаваная, то мой подпіс махляры выкарыстаць не змогуць. Цяпер, калі хто кажа, што ён прыйшоў штосьці рабіць за Лукашэнку, я дзверы не вельмі адкрываю.”


камэнтароў: 1

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Реклама: офисы рессо звоните!
"Томи" - кухни широкий выбор
Деревообрабатывающее оборудование. линии сращивания Оборудование.
Тут кадровые рекрутинговые агентства москвы и Санкт Питербурга.