Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міліцыянты затрымалі кіраўніка дыпмісіі Чэхіі Ўладзімера Румла 17:05, 26/01/2006
Па дарозе да палітвязня Мікалая Статкевіча міліцыянты спынілі кіраўніка дыпмісіі Чэхіі Ўладзімера Румла, паведамляе “Радыё Свабода”. Апазыцыйны палітык адбывае пакараньне на “хіміі” ў Баранавічах за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму ў кастрычніку 2004 году.
Кіраўнік дыпмісіі Чэхіі ў Беларусі Ўладзімер Румл наведаў Міколу Статкевіча, каб перадаць яму ліст падтрымкі ад чэскіх сацыял-дэмакратаў.
Уладзімер Румл ня першы дыплямат, які наведаў Міколу Статкевіча ў Баранавічах, але менавіта зь ім адбыўся інцыдэнт. Яго аўтамабіль, на якім былі дыпляматычныя нумары і дзяржаўны сьцяг Чэхіі, спынілі, як толькі ён перасёк гарадзкую мяжу Баранавічаў. Міліцыянты спрабавалі праверыць яго дакумэнты, а таксама праверыць і тэхнічны стан аўтамабіля.
Спадар Румл вельмі абураны паводзінамі беларускай міліцыі і збіраецца зьвяртацца з нотай пратэсту ў Міністэрства замежных справаў Беларусі.