Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня Сэйму Польшчы: «Мы зьвязваем вялікія спадзяваньні з акцыяй, якую праводзіць Аляксандар Мілінкевіч» 11:10, 26/01/2006
Старшыня Сэйму Польшчы Марэк Юрэк не баіцца рэакцыі беларускіх уладаў на выступленьне кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча ў польскім Сэйме. Паводле Марка Юрка, важна, каб палякі як найбольш ведалі пра сытуацыю ў Беларусі. “Мы зьвязваем вялікія спадзяваньні з акцыяй, якую цяпер праводзіць Аляксандар Мілінкевіч. Я маю на ўвазе кансалідацыю дэмакратычных сілаў і выбарчую кампанію, якая праходзіць у складаных умоваx. Тым ня менш, мы хочам, каб польская грамадзкая думка за пасярэдніцтвам парлямэнту й дадзенага выступленьня пазнаёмілася з поглядамі Аляксандра Мілінкевіча, беларускіх дэмэкратаў і ведала, што адбываецца ў Беларусі падчас перадвыбарчай кампаніі,” -- сказаў старшыня Сэйму ў інтэрв’ю радыё “Палонія”.
Марэк Юрэк падкрэсьліў, што палякі павінны пашыраць станоўчыя адносіны зь беларусамі.
“Адносіны між палякамі й беларусамі: між дэмакратычнымі партыямі ў Польшчы й Беларусі, між грамадзкімі арганізацыямі маюць вельмі станоўчы характар. Тым часам гаворка ідзе пра тое, каб паралельна за згаданымі адносінамі ў Беларусі адбываліся дэмакратычныя перамены, якія дазволяць перанесьці на дзяржаўны ўзровень усё тое, што адбываецца між нашымі грамадзтвамі,” -- заявіў маршалэк Сэйму Марэк Юрэк.
Аляксандар Мілінкевіч у сваім амаль 15-хвілінным выступленьні прадставіў сытуацыю ў Беларусі. Перадусім ён зьвярнуў увагу на жорсткія рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненьні да палітычных і грамадзкіх дзеячоў. Апазыцыйны кандыдат назваў скандалам пастаянны ціск на польскую нацыянальную меншасьць у Беларусі й асудзіў выпадкі забароны ўезду на тэрыторыю згаданай краіны польскіх палітыкаў і журналістаў. Аляксандар Мілінкевіч падзякаваў палякам за падтрымку й волю дэмакратызацыі Беларусі.