Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польскія СМІ камэнтуюць візыт Мілінкевіча
10:21, 26/01/2006

Апошнія тыдні ў Польшчы гэта, нягледзячы на моцныя маразы, гарачы палітычны сэзон: ідуць спрэчкі вакол буджэту, урадавай кааліцыі. Але нягледзячы на гэта, прыезд кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча стаў адной з цэнтральных падзеяў, пра якія паведамляюць польскія мэдыі. Гэтая тэма прысутнічала ў галоўных выпусках навінаў вядучых тэлеканалаў, паведамляе “Радыё Свабода”.

Пра візыт спадара Мілінкевіча пішуць сёньня і асноўныя польскія газэты. “Gazeta Wyborcza” цытуе словы сьпікера польскага Сэйму Марка Юрка, які заявіў, што беспрэцэдэнтная прамова Аляксандра Мілінкевіча ў польскім парлямэнце “паспрыяе пабудове сяброўскіх дачыненьняў паміж польскім і беларускім народамі”. Польскі штодзёньнік падкрэсьлівае, што прамову Мілінкевіча дэпутаты Сэйму віталі авацыямі, а двое зь іх разгарнулі ў залі бел-чырвона-белы сьцяг.

“Gazeta Wyborcza”, як і іншыя штодзёньнікі, даволі падрабязна аналізуе прамову беларускага палітыка, падаючы галоўныя тэзісы ягонага выступу.

Цікавы камэнтар Агнешкі Рамашэўскай – аўтаркі рэпартажу ў перашй праграме польскага тэлебачаньня пра візыт Аляксандра Мілінкевіча ў Варшаву. Яна кажа, што новыя польскія ўлады апошнім часам зрабілі, здаецца, усе магчымыя крокі, каб прадэманстраваць сваю падтрымку дэмакратычным пераменам у Беларусі.

“Цяпер, калі верыць абяцаньням, дык уладам засталося толькі адно – замяніць дыпляматычныя і палітычныя крокі на рэальныя захады”, -- лічыць журналістка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: