Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Сэйме Польшчы створаная група салідарнасьці зь Беларусьсю
13:40, 26/01/2006

У польскім Сэйме створаная “Дэпутацкая група на карысьць салідарнасьці зь Беларусьсю”. Яе сябры – а гэта дэпутаты і кіруючай партыі, і апазыцыі – маюць намер актывізаваць працу польскага парлямэнту і парлямэнтаў суседніх дэмакратычных краінаў у справе ціску на цяперашнія беларускія ўлады, каб яны паважалі правы грамадзянаў, паведамляе “Радыё Свабода”.

Дэпутатская група на карысьць салідарнасьці зь Беларусьсю паўстала з ініцыятывы дэпутатаў буйнейшай апазыцыйнай фракцыі “Грамадзянская плятформа” і дэпутатаў ад кіруючай партыі “Закон і справядлівасьць”.

“Мы бачым чатыры сфэры парлямэнцкай дзейнасьці, якія мы маглі б актывізаваць. Па-першае, гэта прыняцьцё ўсемагчымых рэзалюцыяў у справе парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. Падаецца, што цяпер у гэтай справе больш актыўны эўрапейскі парлямэнт, а ня польскі – гэта трэба зьмяніць. Мы павінны заняць цьвёрдую пазыцыю і ціснуць на рэжым Лукашэнкі. Па-другое, мы хочам зьвярнуць увагу парлямэнтаў суседніх дэмакратычных краінаў – Літвы, Латвіі, Украіны - на тое, што адбываецца ў Беларусі, каб мы разам на міжнароднай арэне маглі выступаць у гэтай справе.

Па-трэцяе, трэба націскаць на ўрад, каб Польшча больш актыўна падтрымлівала дэмакратычныя сілы ў Беларусі, адстойвала правы нашай нацыянальнай меншасьці. І, нарэшце, супрацоўніцтва зь недзяржаўнымі арганізацыямі”,
-- заявіў “Радыё Свабода” адзін з галоўных ініцыятараў яе стварэньня, дэпутат зь Беласточчыны Робэрт Тышкевіч.

Спадар Тышкевіч спадзяецца, што да новай парлямэнцкай групы далучацца дэпутаты ад усіх палітычных сілаў, прадстаўленых у цяперашнім польскім парлямэнце.

“На карысьць гэтага сьведчыць перадусім тое, што так шмат дэпутатаў былі ў залі паседжаньняў парлямэнту ў часе ўчорашняга выступу Аляксандра Мілінкевіча, тое, як яго віталі. Яшчэ зьвярту ўвагу, што група на карысьць салідарнасьці зь Беларусьсю паўстала з ініцыятывы апазыцыйнай і кіруючай партыяў. Як бы горача мы не спрачаліся ў парлямэнце што да нашых унутрыпольскіх справаў, дык калі гаворка ідзе пра Беларусь, мы разам”, -- сказаў Тышкевіч.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: