Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэдактара часопісу «Magazyn Polski ў выгнаньні» выклікалі ў пракуратуру 10:52, 27/01/2006
26 студзеня рэдактара часопісу «Magazyn Polski ў выгнаньні» Андрэя Пачобута выклікалі ў абласную пракуратуру даць тлумачэньні. Яму паведамілі, што правялі экспэртызу інфармацыі ў двух нумарах часопісу “Magazyn Polski ў выгнаньні”, які ён рэдагуе. Але спадар Пачобут адмовіўся даваць тлумачэньні.
Як паведамляе “Радыё Свабода”, у пракуратуры ў Андрэя Пачобута цікавіліся, ці ён аўтар публікацыяў у “Magazynіе Polskiм у выгнаньні” і чаму ў выданьні няма выходных зьвестак? Дарэчы, у часопісе адно пазначана, што ён надрукаваны з дапамогай камітэту “Салідарныя зь Беларусьсю”, які заснаваны ў Польшчы. Тое, што ён адмовіўся даваць тлумачэньні, было аформлена ў пратаколе, паведаміў галоўны рэдактар. Паводле яго, тэчка з матэрыяламі адносна часопісу мае вялікі аб’ём, прыблізна старонак чатырыста.
У пракуратуры таксама знаходзілася супрацоўніца падатковай службы, якую цікавіла, ці не дапамагалі польскія журналісты Пачобуту сплаціць штраф за ягоны ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.