Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Для грамадзкіх арганізацыяў памяшканьняў няма
11:59, 27/01/2006

У Сьветлагорскім раёне (Гомельская вобласьць) улады адмовілі раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) ў прадастаўленьні памяшканьня.

Сьветлагорская арганізацыя ТБМ дзейнічае з 1990 г. Юрыдычны адрас арганізацыі з 1999 г. аформлены ў будынку, які раней адносіўся да гарадзкой ўласнасьці. Цяпер гэты будынак прададзены мясцовымі ўладамі ў рэспубліканскую ўласнасьць, і далейшае функцыянаваньне юрыдычнага адрасу стала немагчымым. Таму рада раённай арганізацыі ТБМ звярнулася ў мясцовы выканаўчы камітэт з прозьбай прадаставіць іншае памяшканьне, на ўмовах арэнды.

Рада ТБМ у сваім звароце, у прыватнасьці, спасылалася на дзеючую Пастанову Савета міністраў “Пытанні ТБМ імя Ф. Скарыны” ад 19.02.91 № 56. Пункт 5 гэтай пастановы вызначае: “Выканаўчым камітэтам выдзяляць Таварыству беларускай мовы імя Ф. Скарыны памяшканьні для размяшчэньня ствараемых ім арганізацыяў”.

У сваім адказе С. В. Меркулаў, намесьнік старшыні райвыканкама, напісаў: “У дадзены час у камунальнай уласнасьці раёна не маецца памяшканьняў для прапановы іх у якасьці юрыдычных адрасоў грамадзкім арганізацыям і іх арганізацыйным структурам”.



камэнтароў: 1

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: