Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Страсбуры беларускіе палітуцекачы правялі пікет 12:46, 27/01/2006
26 студзеня ў Страсбуры, каля будынку ПАРЭ, дзе абмяркоўвалася беларускае пытаньне, каля дзесяці беларусаў з Бэльгіі і Францыі наладзілі пікет, у часе якога яны распаўсюджавалі матэрыялы пра зьніклых беларускіх апазыцыянэраў.
Чатырохгадзінны пікет арганізавалі сябры Беларускага эўрапейскага задзіночаньня, якія прыехалі з Бэльгіі – ужо на месцы да іх далучыліся беларусы што жывуць у Страсбуры.
“Мы падкрэсьліваем сваёй прысутнасьцю, што мы – прызнаныя палітычныя імігранты, а гэта значыць, што ў Беларусі парушаюцца правы чалавека, перасьледуюцца незалежныя мэдыі, перасьледуюць апазыцыю, ёсьць палітзьняволеныя, не расьсьледаваныя справы зьніклых. У Беларусі рэжым існуе дзякуючы расейскай падрымцы, а значыць цяперашнія расейскія ўлады нясуць за ўсё гэта частковую адказнасьць, падтрымліваючы рэжым”, -- заявіў “Радыё Свабода” сустаршыня БЭЗа Ігар Лазарчук.
Прысутныя трымалі плякаты з надпісамі “Свабоду незалежным мас-мэдыям””, “Не - палітычным зьнікненьням і арыштам ў Беларусі!”, “Расея, хопіць падтрымліваць Лукашэнку”.
Пікет выклікаў зацікаўленасьць журналістаў і палітыкаў, у тым ліку і з Расеі.