Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Радыё «Рацыя» вяртаецца ў эфір
13:24, 27/01/2006

Адраджаецца радыё “Рацыя”. Учора позна ўвечары дзьве камісіі польскага Сэйму – камісія Замежных справаў і камісія СМІ афіцыйна зьвярнуліся да ўраду з заклікам зрабіць усё магчымае, каб гэтае радыё як мага хутчэй аднавіла вяшчаньне. Ужо падаецца дата выхаду ў эфір першых перадачаў – 15 лютага, павеламляе «Радыё Свабода».

У афіцыйным дакумэнце, які быў прыняты сябрамі парлямэнцкіх камісіяў аднагалосна, гаворыцца, што права да неабмежаванага доступу да інфармацыі павінен мець кожны і што памятаючы пра дапамогу людзей добрай волі палякам у часы, калі яны “скідалі камуністычнае ярмо”, вольная Польшча павінна зрабіць усё магчымае, каб як мага хутчэй пачало працу незалежнае радыё для Беларусі.

У часе паседжаньня высьветлілася, што праектаў стварэньня радыё два – Радыё рацыя і Эўрапейскае радыё для Беларусі.

Шэраг прысутных спрабавалі пераканаць, што Варшава павінна падтрымаць апошні. У выніку, дэпутаты выказалі падтрымку абодвум праектам, але з ўнесенай у першапачатковы тэкст звароту да ўраду папраўкі, фактычна вынікае, што польскае незалежнае радыё для Беларусі будзе створанае на базе радыё "Рацыя", і што яго фінансава падтрымае польскі ўрад.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: