Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэс Хэркель: «Мы маем справу са злачынным рэжымам»
12:36, 27/01/2006

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю па Беларусі, у якой выказалася за ізаляцыю рэжыму Аляксандра Лукашэнкі й заклікала падтрымаць дэмакратычную апазыцыю. Як паведаміў “Радыё Свабода” спэцыяльны дакладчык па Беларусі эстонскі парлямэнтар Андрэс Хэркель, ён вельмі задаволены рэакцыяй сваіх калегаў у ПАРЭ на ягоную справаздачу. Ён заявіў, што таксама добра прайшлі абмеркаваньне і галасаваньне па рэзалюцыі.

“Было крыху крытыкі з боку расейскай дэлегацыі і эўрапейскіх левых, якія сказалі, што ўсё гэта вытрымана ў змрочных танах. Аднак я лічу, што нічога пазытыўнага ў Беларусі апошнім часам не адбылося. Нават назіраецца нэгатыўная тэндэнцыя ў галіне юстыцыі — я маю на ўвазе апошні антыграмадзкі, антыдэмакратычны пакет законаў”, -- заявіў спэцдакладчык.

У справаздачы дакладчыка ПАРЭ ўпершыню прагучала прапанова замарозіць замежныя банкаўскія рахункі й актывы беларускага прэзыдэнта. Ці рэальна ажыцьцявіць гэта?

“Гэта можа быць ажыцьцёўлена, калі Рада Эўропы гэта падтрымае, бо падобныя выпадкі былі раней. Гэта тычылася тэрарыстычных арганізацыяў. Аднак у выпадку з Лукашэнкам мы маем справу са злачынным рэжымам. Я думаю, гэта ўсё адэкватна. На першым чытаньні ў палітычным камітэце была прапанова зьняць гэты пункт, аднак прапанова была ўсё роўна падтрымана большасьцю галасоў”, -- адказаў Андрэс Хэркель “Радыё Свабода”.

Паводле спадара Андрэса Хэркеля, у канчатковую рэзалюцыю ўвойдуць некалькі дадатковых прапановаў, зь якімі ў часе дэбатаў выступілі некаторыя парлямэнтары, пераважна сябры камітэту культуры і адукацыі. Адзін зь іх, галяндзкі дэпутат Бэрт Ван Вінзэн, заявіў:

“Асабіста мае прапановы маюць на ўвазе пашырэньне кантактаў зь Беларусьсю на ўзроўні грамадзянскай супольнасьці. Гэта кантакты розных грамадзкіх групаў — культурніцкіх, студэнцкіх, спартовых. Нават пры байкоце рэжыму Лукашэнкі яны не павінны спыняцца. Я сказаў пра гэта вельмі выразна. І я вельмі задаволены дэбатамі. Мне ўдалося коратка паразмаўляць з прэзыдэнтам ПАРЭ, маім суайчыньнікам, Рэнэ ван дэр Ліндэнам, і ён даў таксама вельмі высокую ацэнку справаздачы. Цяпер мы чакаем рэакцыі з боку Камітэту міністраў, а таксама рэакцыі з боку Рады Эўропы, Эўразьвязу, АБСЭ”.

Дэпутаты ПАРЭ мяркуюць, што большасьць краінаў-сябраў Рады Эўропы і іншых эўрапейскіх арганізацыяў маюць падтрымаць гэты дакумэнт.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: