Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Штаб Аляксандра Мілінкевіча заклікае сілавікоў стаць на бок народа
20:37, 29/01/2006

“Паводле закона Лукашэнка павінен быць зняты з выбарчай кампаніі і не зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты”, - лічыць Сяргей Калякін, кіраўнік штаба Аляксандра Мілінкевіча. 28 студзеня на прэсавай канферэнцыі, прысвечанай вынікам збора подпісаў, Сяргей Калякін назваў выкарыстанне ўладай адміністрацыйнага рэсурса ў часе выбарчай кампаніі “татальным гвалтам над людзьмі” і заклікаў сілавікоў стаць на бок беларускага народа.

Кажучы пра вынікі першага этапа выбарчай кампаніі, кіраўнік штаба Аляксандра Мілінкевіча сказаў пра тое, што ўлада, каб дасягнуць сваёй мэты на выбарах, не перабірае сродкі:

- З боку ўлады мы назіраем сёння наўпрост крымінальную справу, крымінальнае злачынства, у якое ўцягнутыя кіраўнікі прадпрыемстваў, адміністрацый, выканаўчай улады, кіраўнікі навучальных установаў , і, самае небяспечнае, сюды ўцягнутыя супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія павінны выконваць закон. Паўсюдна ў органах унутраных справаў і пракуратуры адбываўся гвалтоўны збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. У гэтым да таго ж удзельнічала адміністрацыя прадпрыемстваў, што наўпрост забаронена Выбарчым кодэксам.

На прэсавай канферэнцыі Сяргей Калякін заклікаў міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Навумава і генеральнага пракурора Пятра Міклашэвіча стаць на бок закона і беларускага народа:

- Нашыя звароты ў праваахоўныя органы не даюць, як правіла, нейкіх вынікаў. Мы паведамлялі канкрэтныя факты, з імёнамі і прозвішчамі людзей, якім пагражалі звальненне з працы, якіх прымушалі падпісвацца за Лукашэнку. Ніводнай крымінальай справы ўзбуджана не было! Я раблю выснову, што праваахоўная сістэма ў Беларусі сёння не выконвае сваіх наўпроставых абавязкаў... Ёсць абуральныя факты. Як, прыкладам, у Бялынічах. Пенсіянерка, сабрала подпісы за Аляксандра Мілінкевіча. Мала таго, што яе абразілі, дык яшчэ выклікалі ўчастковага , які ўзяў спісы і пайшоў па кватэрах да ўсіх жыхароў -- патрабаваць, каб яны знялі свае подпісы. Я звяртаюся сёння, карыстаючыся прысутнасцю БТ, да міністра ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміра Навумава ды генеральнага пракурора Пятра Міклашэвіча. Вы адказваеце сёння за выкананне законаў Рэспублікі Беларусь, будзьце мужнымі, не падпарадкоўвайцеся волі і жаданню толькі аднаго чалавека, станьце ўрэшце на бок закона і народа!

Кажучы пра выкарыстанне ўладай адміністрацыйнага рэсурса ў часе збора подпісаў, Сяргей Калякін заявіў:

- Аляксандр Лукашэнка, хоча ён гэтага ці не, сёння, паводле закона, павінен быць зняты з дыстанцыі і не зарэгістраваны. Таму што ягоныя памагатыя актыўна выкарыстоўвалі адміністрацыйны рэсурс.

Акрамя гэтага, ажыццяўляўся татальны гвалт над людзьмі, якія, карыстаючыся выбарчым правам, збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Тыя людзі, што ўвайшлі ў нашу групу, якія дзесьці вучацца, дзесьці працуюць, усе былі запрошаныя на размовы ў адміністрацыю прадпрыемства ці навучальнай установы. Размова з імі вялася ў рознай танальнасці: ад мяккіх угавораў да наўпроставых пагроз і подкупа, калі чалавека ставілі перад выбарам – будзеш збіраць за Лукашэнку -- мы цябе падвысім, будзеш працягваць збіраць за Мілінкевіча -- звольнім з працы.


У сваім выступе Сяргей Калякін звярнуўся і да кіраўнікоў выканаўчай улады і прадпрыемстваў:

- Мы ведаем, што ўжо сёння рыхтуюцца фальсіфікацыі, мы ведаем, як гэта робіцца! Я папярэджваю адміністрацыю прадпрыемстваў, установаў, папярэджваю органы выканаўчай улады: мы ведаем усё - пра вашыя сакрэтныя кабінеты, дзе вы збіраецеся і што збіраецеся складзіраваць, дзе вы збіраецеся змяняць волевыяўленне грамадзянаў!


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: