Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За Аляксандра Мілінкевіча здадзены больш 200 000 подпісаў 20:33, 29/01/2006
Завяршыўся збор подпісаў грамадзян за вылучэнне лідара дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у прэзідэнты. У падтрымку яго кандыдатуры было сабрана 256.652 подпісы беларускіх грамадзян. У тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі здадзены 206.208 подпісаў. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі 28 студзеня заявіў кіраўнік Штаба Аляксандра Мілінкевіча Сяргей Калякін.
У часе прэсавай канферэнцыі Сяргей Калякін звярнуўся да грамадзянаў Беларусі:
- Я звяртаюся сёння да грамадзянаў. Вы заўсёды пытаецеся нас, як абараніць уласны выбар!? Гэта вельмі проста зрабіць. Трэба ў дзень выбараў прагаласаваць, увечары прыйсці на свой выбарчы ўчастак а 20.00, калі пачнецца падлік галасоў. Усе тыя, хто галасаваў за Аляксандра Мілінкевіча, усе тыя, хто не галасаваў за Лукашэнку, прыйдзіце і паглядзіце! Нас будзе тысячы людзей на ўчастках! Удзейнічайце сваёй прысутнасцю на сяброў камісій, якіх будуць змушаць рабіць злачынства. Усё сёння ў руках людзей! Сёння большасць хоча пераменаў, але кіраўнікі, якія чапляюцца за ўладу рукамі і нагамі, спрабуюць запалохаць беларускі народ.