Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пракуратура правярае матэрыялы Анджэя Пісальніка 13:39, 01/02/2006
Галоўны рэдактар газэты “Glos znad Niemna” ў выгнаньні” Анджэй Пісальнік 31студзеня быў выкліканы да старшага памочніка гарадзенскага абласнога пракурора Веніяміна Лук’янава. Журналіст даведаўся, што адбываецца праверка публікацыяў у газэце “Glos znad Niemna” ў выгнаньні”, а таксама ў часопісе “Magazyn Polski” ў выгнаньні”, аўтарам некаторых зь якіх ён зьяўляецца.
Паводле спадара Пісальніка, сярод публікацыяў артыкул “Як улады нішчылі Саюз палякаў” і гутарка з Анжалікай Борыс — старшынёй Саюзу палякаў Беларусі, якую не прызнаюць улады. Анджэй Пісальнік адмовіўся даваць тлумачэньні, паведаміла “Радыё Свабода”.
На мінулым тыдні ў пракуратуры быў ягоны калега Андрэй Пачобут — галоўны рэдактар часопіса“Magazyn Polski” ў эміграцыі”, але ён таксама адмовіўся даваць тлумачэньні.