Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускія журналісты просяць змяніць меру стрымання сыну Веранікі Чаркасавай
10:20, 01/02/2006

Некалькі дзесяткаў беларускіх журналістаў паставілі свае подпісы пад зваротам да пракурора г. Мінска Мікалая Куліка, у якім просяць змяніць меру стрымання сыну сваёй калегі Веранікі Чаркасавай Антону Філімонаву і вызваліць яго з-пад варты. Збор подпісаў ініцыявала жонка зніклага ў 2000 годзе аператара ОРТ, сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Святлана Завадская. Мяркуецца, што зварот будзе накіраваны сп-ру Куліку 1 лютага.

"Па сведчанні лекараў, Філімонаў А.Д. пакутуе ад сур`ёзных захворванняў - нефраптозу (хвароба нырак), функцыянальнай кардыёпатыі, хранічнага танзіліту, - гаворыцца ў звароце. - Ва ўмовах знаходжання ў следчым ізалятары згаданыя хваробы могуць абвастрыцца, што будзе мець незваротныя наступствы для яго незагартаванага арганізму".

Аўтары хадайніцтва лічаць, што ўтрыманне ў СІЗА можа таксама пацягнуць за сабою адмоўныя наступствы для псіхаэмацыйнага развіцця падлетка. Журналісты звяртаюць увагу на тое, што ў адпаведнасці з арт. 117 КПК меры стрымання могуць прымяняцца тады, калі падазраваны альбо абвінавачаны могуць схавацца ад органа крымінальнага пераследу альбо суда.

"Мы лічым, што Антон, знаходзячыся на свабодзе, не схаваецца ад органу крымінальнага пераследу і суда, не будзе супрацьдзейнічаць расследаванню справы і разгляду яе ў судзе. Таму пераканаўча просім змяніць Антону Філімонаву меру стрымання, вызваліўшы яго з-пад варты", -- пішуць аўтары звароту..

Нагадаем, што 30 студзеня ў Маскве беларуска-расійская праваабарончая камісія Савету пры Прэзідэнце РФ па садзеянні развіццю інстытутаў грамадзянскай супольнасці таксама разглядала пытанне ўтрымання А. Філімонава пад вартай, і частка яе сябраў заявілі пра намер накіраваць зварот у пракуратуру Беларусі з просьбай змяніць меру стрымання падлетку.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: