Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мілінкевіч сустрэнецца з кіраўніком Эўракамісіі 13:35, 01/02/2006
Кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Мілінкевіч, які цяпер знаходзіцца ў Брусэлі, 1 лютага правядзе перамовы з кіраўніком Эўракамісіі (выканаўчай улады Эўразьвязу) Мануэлам Барозу.
Як паведамляе «Радыё Свабода», наогул сённяшні дзень будзе пераважна заняты сустрэчамі беларускай дэлегацыі з журналістамі розных краінаў, якія праяўляюць надзвычайны інтарэс да падзеяў у Беларусі.
Нагадаем, што ўчора Аляксандар Мілінкевіч выступіў на паседжаньні Камітэту міжнародных справаў Эўрапейскага парлямэнту. Уся другая палова дня 31 студзеня прайшла у сустрэчах беларускай дэлегацыі з дэпутатамі ўсіх фракцыяў Эўрапарлямэнту.