Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бостанскія панкі пяюць пра Лукашэнку
12:56, 01/02/2006

Іх дыскі знайсьці няпроста, хоць запісваецца і канцэртуе гэтая група па ўсім сьвеце. У межах сусьветнага турнэ разам з румынскай групай “Critica Radicala” бостанскія панкі “Сzolgosz” плянавалі заехаць і ў Беларусь, але ім адмовілі ва ўяздной візе. Тады “Сzolgosz” адправілі некалькі сваіх CD зь песьняй “F**k Lukashenko” у беларускую амбасаду... На пытаньні “Тузіна гітоў” (www.music.fromby.net) адказваюць заснавальнікі групы – басіст Matctzy і гітарыст Czkelzler:

Вы пяеце пра Лукашэнку. Чым ён вас зачапіў?

Нам лягчэй сьпець пра Буша (маем і пра яго песьню), але ёсьць жаданьне распавесьці людзям і пра іншыя брутальныя рэжымы ў сьвеце. Тэма нашых твораў – рэпрэсыі ў Камбоджы, ЗША, Іраку, Бірме, Нікарагуа, Беларусі, усе тыя месцы, дзе пануе аўтарытарны рэжым. Ня важна, нэалібэралізм гэта, фашызм, капіталізм ці генацыд. Маем спадзеў, што калі мы будзем сьпяваць пра гэта па ўсім сьвеце, дык людзі адчуюць, што гэта не праблема іхняй краіны, а глябальная праблема, якую трэба вырашаць разам.

Дзе можна пачуць гурт “Сzolgosz”?

Мы – інтэрнацыянальная каманда. Большасьць з нас жыве ў Бостане, адзін з бубначэй – у Пуэрта-Рыка. Але, як гэта ня дзіўна, больш граем у Румыніі, чым у Амэрыцы – усяго 4 гадзіны шляху ад Нью-Ёрку. Чатыры разы рабілі канцэртныя турнэ па Лацінскай Амэрыцы, гралі на Карыбскіх выспах, і ўжо пяць разоў ладзілі насычаныя туры па Ўсходняй Эўропе.

Чаму вы, жывучы ў Амэрыцы, часьцей граеце ў Эўропе?

Па шчырасьці нам ня надта падабаецца жыць у Бостане. Надта шмат тут апатыі, надта моцна кожны тут зьберагае сваю індывідуальнасьць і ты мусіш увесьчасна быць стрыманым. Але мы не такія. Таму мы прарываем паліцэйскія кардоны, раздражняем газэціну “правага крыла”, атрымліваем віслы ад фашыстаў і дома, і ў іншых краінах. Але такое жыцьцё – па нам. Таму мы граем там, куды іншыя пабаяцца паехаць. Нядаўна вярнуліся з канцэрту ў Дамініканскай рэспублікі.

Вы плянавалі сыграць і ў Беларусі.

Так, мы маглі наведаць з канцэртамі Берасьце, Горадню і Менск пры канцы мінулага году, аднак, нам адмовілі ў візе. Прычым ужо другі раз. Нам падалося, што беларусы – ксэнафобы, таму мы напісалі такую песьню - “F**k Lukashenko”. Неяк мы даслалі колькі копіяў нашых дыскаў з гэтай песьняй у беларускую амбасаду, але адказ так і не прыйшоў. Спадзяюся, што за інтэрвію з намі, лукашысты не паб’юць вас.


У афіцыйнай дыскаграфіі “Сzolgosz” – тры дыска і зь дзясятак супольных праектаў з групамі з лацінаамэрыканскіх і эўрапейскіх краін. Апошні альбом – “Guernica” – датаваны 2003 годам. Свой стыль характэразуюць, як “палітычны панк”. Граюць у рэчышчы раньняга Iggy Pop. Самы буйны канцэрт групы адбыўся ў межах музычнага фэстывалю ў Ліме (Пэру) ў траўні 2005 году. У межах эўрапейскага турнэ ўвосень 2005 году далі канцэрты ў Італіі, Швайцарыі, Нямеччыне, Польшчы і Грэцыі. Дыскі каманды можна замовіць пра сайт www.czolgosz.com

F**K LUKASHENKO

Dusk settled upon Moscow as Gorbochev called it quits Soviet Union fell, and Belarus set free.
European Union sets the limits to the borders of its conscience.
Ripe time for big daddy Luka, hid too far east.
F**k Lukashenko
F**k Lukashenko
F**k Lukashenko
F**k Lukashenko
How could Russia or the EU be bothered to acknowledge Xenophobic dictatorship still inside of Europe Shut down Navinki, our freedom of press Last open dictatorship in europe to exist.
F**k Lukashenko.....
Stop Luka...
F**k Lukashenko
Stop Luka...
Belarus can`t Bleed
Dont turn the other cheek
Belarus can`t bleed
Like Chamberlain you appease
Belarus can not bleed
Belarus problem old meets the new, east meets the west Belarus can not bleed any longer.
(Last line shamelessly taken from the cover of Abolishing Borders From Below)

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: