Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сьвятлана Алексіевіч: Мы на парозе цуду 14:59, 02/02/2006
«Я ўжо каля двух месяцаў у Беларусі, крыху езьдзіла па вёсках, па невялікіх гарадах, днямі вярнулася з Магілёва. Вось мы сядзім у Магілёве ў залі, чалавек сто, і на сьцяне вісіць партрэт Мілінкевіча. І я гляджу на гэтыя добрыя твары — прыйшла добрая публіка з ужо забытымі тварамі: настаўнікі, мясцовая інтэлігенцыя — і на сьцяне вісіць гэты партрэт. І ў мяне адчуваньне, што я ці то ў Польшчы, ці то ў Чэхіі. Я бачу, што зьявіўся годны, нармальны чалавечы твар. Ён адпавядае і часу, і драматычным падзеям, якія ў нас адбудуцца незалежна ад таго, зьменіцца гэтыя ўлада ці застанецца. У ягонай плястыцы, забытай у нас інтэлігентнасьці для мяне ёсьць пэўная надзея», -- заявіла ў інтэрв’ю “Радыё Свабода” вядомая беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, пасля візыту ў Магілёў, дзе яна сустракалася з мясцовай інтэлігенцыяй.
Па словам Алексіевіч, людзі ў Беларусі значна змяніліся за апошні час. Яны сталі больш размаўляць на роднай мове, цікавіцца гісторыяй краіны і ўвогуле відавочна, што грамадзтва прагне пераменаў.
“Я чула аўдыторыю і бачыла, што напрацаваная ўжо беларуская прастора, да мяне падыходзілі маладыя людзі, яны распавядалі мне, як яны шукалі сьляды паўстаньня Каліноўскага. Яны ўсе гавораць па-беларуску. Відаць, што расьце маса гэтых людзей. І зьяўляецца гэты твар, на якім факусуюцца чаканьні лепшай часткі грамадзтва. Чакала грамадзтва Лукашэнку – яно яго і атрымала. А цяпер грамадзтва поўнае новых чаканьняў, яшчэ неасэнсаваных, схаваных. І гэтая постаць ёсьць. Я ня ведаю, ці адбудзецца гэты цуд зараз, я ў гэтым неяк мала ўпэўненая. Хаця я размаўляла з украінскімі інтэлектуаламі, яны за месяц да рэвалюцыі казалі, што ня вераць у яе магчымасьць. Але раптам узьнікае нейкі новы хімічны элемэнт...”, -- распавяла пісьменніца.