Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За ўдзел у ініцыятыўнай групе Мілінкевіча студэнта выключаюць з БРСМ 12:53, 02/02/2006
Студэнт 4 курсу Вэнэдыкт Кляузэ паведаміў сёньня журналістам, што кіраўніцтва БРСМ Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага унівэрсытэту паставіла пытаньне аб зьняцьці яго з пасады сакратара БРСМ факультэту і выключэньні з арганізацыі. Студэнту пастаўлены ў віну ўдзел у выбарчай кампаніі на баку дэмакратычных сілаў. Вэнэдыкт Кляузэ ўваходзіў у ініцыятыўную групу лідара дэмсіл Аляксандра Мілінкевіча і зьбіраў за яго подпісы, паведамила «Радыё Свабода».