Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



За каляндарыкі з выявай Мілінкевіча будуць судзіць
15:13, 02/02/2006

Віцебскі кіраўнік ініцыятыўнай групы Мілінкевіча Хрыстафор Жаляпаў быў выкліканы ў Кастрычніцкі райаддзел міліцыі, дзе яму паведамілі, што інфармацыйныя друкаваныя матэрыялы, забраныя ў яго у часе затрыманьня 30-га сьнежня мінулага году, сталі падставай для ўзбуджэньня судовае справы.

Уночы з 30-га на 31-га сьнежня машыну віцебскага кіраўніка ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Спадара Жаляпава завезьлі ў пастарункак, дзе ён напісаў тлумачэньне пра тое, чаму ў ягонай машыне знаходзяцца друкаваныя матэрыялы, прысьвечаныя прэтэндэнту на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах – каляндарыкі і плякаты з партрэтам Аляксандра Мілінкевіча, а таксама калядныя віншаваньні ад ягонага імя.

Цяпер, амаль празь месяц пасьля здарэньня, супрацоўнік аддзелу прафіляктыкі правапарушэньняў капітан Юрчанкоў выклікаў Хрыстафора Жаляпава ў Кастрычніцкі райаддзел і паведаміў пра вынікі вывучэньня друкаванай прадукцыі. Паводле меркаваньня міліцыянтаў, кіраўнік ініцытыўнай групы займаўся датэрміновай агітацыяй, прычым выкарыстоўваў друкаваныя матэрыялы без выходных дадзеных, і таму супраць яго ўзбуджаная адміністрацыйная справа.

З гэтым абвінавачаньнем спадар Жаляпаў катэгарычна ня згодны.

“ Гэта не агітацыя, гэта проста інфармацыя пра чалавека. У пастарунку вісеў партрэт Лукашэнкі, дык я запытаўся: “Гэта ў вас таксама агітацыя?” Адказваюць: “Не, гэта наш знак павагі да пэўнае асобы.” Кажу ім: “А гэта мае знакі павагі да іншае асобы. Вы так мяркуеце, а я гэтак мяркую”. Я думаю, гэтыя хлопцы ўбачылі, што, нягледзячы на ціск і рэпрэсіі супраць сябраў нашай ініцыятыўнай групы, мы тут добра працавалі. І каб нас папалохаць, каб мы былі не такія актыўныя на наступным этапе выбарчай кампаніі, зьявілася такая вось ініцыятыва палітычнага ціску ў Віцебску”, -- распавёў апазіцыянер “Радыё Свабода”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: