Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вярхоўны суд ігнаруе высновы, зробленыя ААН 10:29, 02/02/2006
Пяць гадоў таму праваабаронца з Брэста Уладзімір Вялічкін зьвярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН са скаргай на тое, што ў 2000 годзе быў затрыманы, правёў ноч у пастарунку і быў аштрафаваны на 20 базавых адзінак за тое, што раздаваў людзям на вуліцы Усеагульныя дэкларацыі правоў чалавека. У лістападзе 2005 год Уладзімір Вялічкіна атрымаў адказ на свой зварот. Камітэт па правах чалавека прыўшоў да высновы, што прадстаўленыя Камітэту факты сведчаць аб парушэньні арт.19 §2 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і Беларусь павінна кампенсаваць нанесеныя Уладзіміру Вялічкіну страты.
Атрымаўшы адказ з ААН у сваёй заяве на імя старшыні Вярхоўнага суду Уладзімір Вялічкін прасіў адмяніць пастанову суддзі суда Ленінскага раёну г.Брэста ад 15.01.2001. А ўвыніку атрымаў адказ намесьніка старшыні Вярхоўнага суду В.Л. Калінковіча, які цалкам супярэчыць заўвагам Камітэту па правах чалавека і гучыць неадназначна: “Дадзеная заява пакідаецца без сатысфакцыі, таму што па ч.1 арт. 167-1, арт. 166 КаАП да адказнасьці вы (Вялічкін) прыцягнутыя абгрунтавана, адпаведна нацыянальнага заканадаўства, дзеючага на дзень зьдзейсьненага вамі правапарушэньня”.
Падпісаўшы і ратыфікаваўшы Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама факультатыўны пратакол да яго Беларусь, як дзяржава, ўзяла на сябе дабраахвотны абавязак прызнаваць кампетэнцыю камітэта і дабраахвотна выконваць ягоныя рашэньні. Адказ Вярхоўнага суду сведчыць аб тым, што Рэспубліка Беларусь парушае ўскладзеныя на сябе міжнародныя абавязкі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.