Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
27 студзеня ў Кобрыні (Берасцейская вобласць) да актывіста маладзёвага руху “Зубр” Станіслава Кучыньскага прыйшоў маёр міліцыі Анатоль Кананьчук. Калі высвятлілася, што яго няма дома, маёр пацікавіўся месцам працы і датай нараджэньня бацькоў. Затым міліцыянт запытаўся пра структуру руху “Зубр”, сябрам якого з`яўляецца Станіслаў Кучынскі, але бацькі нічога маёру паведаміць не змаглі.
На наступны дзень Станіслаў Кучыньскі павінен быў прыйсці ў райаддзел міліцыі. У міліцыі ў хлопца ўзялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі ў фас і профіл, а таксама знялі на відэакамару.
Сям’я Кучынскіх абураныя незаконнымі дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі і будуць абскарджваць іх у мясцовай пракуратуры.