Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міліцыя затрымала кіраўніка ініцыятыўнай групы Мілінкевіча 10:15, 06/02/2006
4 лютага супрацоўнікамі праваахоўных органаў быў затрыманы Аляксандр Бухвостаў – кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ад аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.
Аўтамабіль, у якім ехаў палітык, быў затрыманы на ўездзе ў Брэст. Супрацоўнікі праваахоўных органаў заявілі, што будуць праводзіць дагляд машыны і выклікалі дзеля гэтага групу са спецыяльнай апаратурай.
Пазьней высьветлілася, што ў Жабінкаўскі РАУС паступіла арыенціроўка, што ў машыне Бухвостава будуць перавозіць 200 тысяч фальшывых даляраў. Кіраўнік ініцыятыўнай групы Мілінкевіча лічыць, што плянавалася правакацыя супраць каманды кандыдата ад апазыцыі, ён зьбіраецца абскардзіць дзеяньні міліцыі ў пракуратуры.
А.Бухвостаў накіроўваўся ў Брэст дзеля падсумавання вынікаў працы ініцыятыўнай групы і правядзення адукацыйнага семінара для будучых назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі.