Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зміцер Дашкевіч: «Рэпрэсіі нас не спыняць» 16:10, 06/02/2006
На прэс-канфэрэнцыі, якую праводзіў сёньня «Малады Фронт», была агучана апошняя інфармацыі па крымінальных справах на актывістаў арганізацыі Артура Фінькевіча, Аляксея Янушэўскага, Зьміцера Касьпяровіча, Паўла Красоўскага і Паўла Севярынца.
На Артура Фінькевіча і Аляксея Янушэўскага, узбуджана крымінальная справа за “злоснае хуліганства” (арт.339 ч.2), што прадугледжвае ад трох да шасьці год пазбаўленьня волі. Артур, па рашэньне пракурора Першамайскага раёну Андрэя Млявага, пераведзены да суду ў СІЗА, а Аляксей адпушчаны пад падпіску аб нявыязьдзе. Варта зазначыць, што хлопцы былі затрыманыя падчас нанясеньня графіці “Мы хочам новага!”на плот, што нават не прадугледжвае крымінальнае адказнасьці за псаваньне дзяржмаёмасьці. Але улады вырашылі іначай.
Зьміцер Касьпяровіч таксама знаходзіцца ў СІЗА па 339 арт. Крымінальнага кодэксу, толькі па першай частцы, якая прадугледжвае ад года да трох. Зьмітра абвінавачваюць за зьняцьцё з будынку Менгарвыканкаму чырвона-зялёнага сьцягу.
Па іншаму справы ў Паўла Красоўскага, лідэра маладафронтаўцаў Жодзіна. Яго абвінавачваюць паводле 369 арт. КК – “абраза службовых асобаў” за карыкатуры ў бюлетэні.
Паводле лідэра Маладога Фронту Зьміцера Дашкевіча, крымінальныя справы супраць маладафронтаўцаў – праява дзяржаўнага тэрору ў дачыненьні да моладзі.
“Пасьля таго, як за надпіс на плоце – “Мы хочам новага!”на Артура Фінькевіча і Аляксея Янушэўскага пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу, cтала зразумела, што ў Беларусі адбываецца дзяржаўны тэрор супраць модладзі; стала зразумела, што ўлада ня будзе разбірацца ў мэтадах і з дапамогаю любых рэпрэсыяў паспрабуе задушыць грамадзкі супраціў.
Але Малады Фронт заяўляе, што ніякія рэпрэсіі ня спыняць моладзь, каторая прагне пераменаў і зьдзейсьніць іх у 2006 годзе. На месца кожнага рэпрэсаванага актывіста моладзевага руху прыдуць іншыя, якія яшчэ больш гучна і рашуча заявяць- “МЫ ХОЧАМ НОВАГА!”, -- заявіў Дашкевіч.