Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пэнсіянэрку аштрафавалі за распаўсюд каляндарыкаў з фота Мілінкевіча 13:02, 06/02/2006
Адміністрацыйная камісія Бялыніцкага райвыканкаму пакарала бялыніцкую пэнсіянэрку Ірыну Капыткову штрафам на 29 тысяч рублёў. Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе незарэгістраванай друкаванай прадукцыі, паведамляе "Радыё Свабода".
Прадстаўнікі камісіі прыйшлі да высновы, што раздача каляндарыкаў з фота Аляксандра Мілінкевіча ёсьць парушэньнем паводле Адміністрацыйнага кодэксу. Ірына Капыткова зьбірала подпісы за Аляксандра Мілінкевіча ў роднай вёсцы Вішова і адначасова раздавала каляндарыкі на 2006 год.
Калі яна заверыла подпісы ў старшыні Вішоўскага сельсавету Натальлі Галузы, па вясковых хатах прайшоў міліцыянт і сканфіскаваў каляндарыкі.
Спачатку распаўсюд каляндарыкаў падчас збору подпісаў называлі незаконнай агітацыяй. Абвінавачаньне ў распаўсюдзе незарэгістраванай друкаванай прадукцыі пэнсіянэрцы прад’явілі пазьней. Адметна, што камісія апраўдала іншага прадстаўніка ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча Міколу Мяцеліцу, які таксама раздаваў каляндарыкі. Ён змог даказаць, што гэта проста падарункі.