Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
67 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Яшчэ адна крымінальная справа за палітычныя графіці
15:34, 06/02/2006

У ноч з 4 на 5 лютага на будынках у Ваўкавыску зьявіліся надпісы “Уходи!”. Надпісы на будынках зробленыя чорнай і чырвонай фарбамі у цэнтральнай частцы гораду, як на адміністрацыйных, так і на жылых дамах. Міліцыя завяла крымінальную справу “па факце хуліганства”. У нядзелю пасьля 19-й гадзіны адразу ў двух сяброў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча -- Віктара Вайцюка і Віталя Гуляка — быў праведзены ператрус.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, у кватэры Віталя Гуляка міліцыянты канфіскавалі беларускія каляндарыкі, сымболіку, газэты, часопісы. Потым актывіста адвезьлі ў міліцыю, дзе сьледчы дапытваў яго як сьведку па факце хуліганства. Ён патлумачыў, што ніякага дачыненьня да надпісаў на сьценах ня мае, у ноч з суботы на нядзелю быў дома і нікуды не выходзіў. Пасьля гэтага сьледчы яго адпусьціў.

“Думаю, цяпер пойдзе хваля ператрусаў — каб проста людзей запалохаць”, -- пракаментаваў дзеянні міліцыянтаў Віталь Гуляк.

У Віктара Вайцюка канфіскавалі кампутар, 140 плякатаў з аўтабіяграфіяй Аляксандра Мілінкевіча і некалькі нумароў справаздачы ААН аб правах чалавека. Ён таксама даваў паказаньні як сьведка. Праўда, яго больш распытвалі пра тое, дзе ён узяў матэрыялы, якія ў яго канфіскавалі.

Намесьнік начальніка Ваўкавыскай міліцыі Аляксандар Глебаў пацьвердзіў “Радыё Свабода”, што заведзена крымінальная справа па факце хуліганства, але больш размаўляць ня стаў, спаслаўшыся на занятасьць.

Нагадаем, што за графіці “Мы хочам новага” і “Достал!” у Беларусі ужо заведзены шэраг крымінальных справаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: