Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
67 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Спэцкамэндатура вынесла папярэджаньне Паўлу Севярынцу
10:14, 06/02/2006

4 лютага Павал Севярынец быў выкліканы да начальніка Ветрынскай спэцкамэндатуры, які вынес папярэджаньне палітзьняволенаму палітыку.

Нагадаем, што у мінулую пятніцу Паўла мусіў наведаць надзвычайны й паўнамоцны амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Негледзячы на усе міжнародныя дамоўленасьці аб недатыкальнасьці консульскага транспарту, міліцыянты арганізавалі сапраднае паляваньне на дыплямата. Дарога ад Полацку да Малога Сітна была цалкам блякаваная міліцыянтамі, якія й затрымалі швэдзкага амбасадара.

Пасьля гэтага Севярынца выклікалі ў спэцкамэндатуру й паведамілі, што журналістам й замежным грамадзянам, якія жадаюць наведаць Паўла, трэба атрымаць й дазвол Міністэрства ўнутраных справаў.

“З набліжэньнем прэзыдэнцкіх выбараў рэжым жадае пазбавіць мяне усіх магчымасьцяў абменьвацца інфармацыяй з паплечнікамі й журналістамі. Але я на сто адсоткаў упэўнены - 19 сакавіка сытуацыя ў нашай краіне кардынальна зьменіцца”, -- паведаміў Павал Севярынец прэс-службе “Маладога Фронту”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: